Photopodlasie – гэта калекцыя фатаздымкаў і відэаролікаў, на якіх можна ўбачыць усе славутасьці ня толькі Падляшша і Сувалкаўскага краю, але і ўсёй Паўночна-ўсходняй Польшчы. Мы стварылі гэты сайт для тых жыхароў Падляшша, якія пакінулі родныя мясьціны, але хацелі б убачыць, як выглядае іх горад ці мясцовасьць сёньня, і адчуць непаўторную атмасферу краю. Нішто ня можа адлюстраваць рэчаіснасьць лепей за фатаграфію. Тым ня менш, гэты сайт ня тое месца, дзе можна знайсьці высокамастацкія здымкі. Мы хутчэй імкнемся адлюстраваць навакольле без аздобы. Больш за тое, мы не зьбіраемся абцяжарваць вас занадта падрабязнымі каментарамі. Спадзяемся, што галерэя задаволіць цікаўнасьць і тых, хто ніколі ня быў у Падляшшы. У вас ёсьць магчымасьць убачыць гэты самавіты рэгіён Польшчы. Мы разумеем, што немагчыма дагадзіць усім. Менавіта таму мы будзем радыя пачуць вашыя меркаваньні. Пішыце нам. У межах магчымага мы будзем намагацца апраўдаць вашыя чаканьні. Мы будзем рабіць здымкі паўсюль, дзе адбываецца нешта новае і цікавае. Каб вы маглі ўбачыць. Рэдакцыя.